Чыноўнікі купляюць аўтамабілі ў абыход аўкцыёнаў

Чыноўнікі купляюць аўтамабілі ў абыход аўкцыёнаў

Летась на сайце дзяржзакупак былі адменены ці прызнаныя няздзейсненымі з дзясятак аўкцыёнаў на закупку аўто для чыноўнікаў. Але амаль усе яны машыны набылі.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко преисподняя набывання аўтамабіля за 68 тысяч долараў — Toyota Highlander — адмовіўся. "Мы вывучылі кан’юнктуру рынку, кошты, не атрымалі пацвярджэння фінансавання і не будзем купляць новае аўто. Буду ездзіць на ветхой", — кажа асабіста старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч.

У Нясвіжскім райвыканкаме кажуць, што аўтамабіль іх кіраўніка 100% зношаны, таму трэба новы, але пасля скандалу высвятляецца, што "машына не такая ўжо і ветхая".

А вось у Нясвіжскім палацы аўтамабіль за 450 мільёнаў — Nissan Pathfinder — усё ж такі купілі.

"Яшчэ ў снежні ў ДАІ зарэгістравалі. За асабістыя сродкі купілі — зарабілі", — нечакана кажуць у Нясвіжскім музеі.

Цікава, што аўкцыён быў адменены.

А вось самы бедны раён Брэсцкай вобласці — Драгічынскі — купляе свайму старшыні машынку за 47 тысяч долараў — Hyundai Santa Fe Comfort 4WD. Цяпер аўкцыён адменены, а ў райвыканкаме на пытанне Еўрарадыё, ці купілі вы аўтамабіль свайму старшыні, нервуюцца: "Ніякіх каментароў на гэтую тэму больш!" — і кідаюць слухаўку.

Мо пакрыўдзіліся?..

На сайце дзяржзакупак з дзясятак аўкцыёнаў на закупку аўтамабіляў для чыноўнікаў розных узроўняў прызнаны няздзейсненымі: Хойнікі, Паставы адмянілі аўкцыёны на закупку аўтамабіляў за 300 мільёнаў — тут куплялі Volkswagen Tiguan Trend & Fun і Ford Transit Tourneo Bus 280 SWB Bus M1 2.2 TDCi.

На справе аказваецца, што 300 мільёнаў на закупку аўтамабіляў у райвыканкамах знайшлі.

"Мы яшчэ летась купілі, а на гэты год яшчэ не рабілі заявак", — здзіўляюцца на пытанне Еўрарадыё ў Пастаўскім райвыканкаме.

Аказваецца, для чыноўнікаў існуе спецыяльная схема.

"Двойчы падаем заяўку на электронны аўкцыён. Першы раз заяўка вісіць 15 дзён, приятельі раз падаем — 10 дзён на заяўку.

Калі ніхто не адгукаецца, адмяняем аўкцыён, і тады ўжо купляем наўнесложен преисподняя дылера", — прастадушна прызнаюць ў райвыканкаме.

Купілі аўто і для Хойніцкага аддзелу культуры — таксама за 300 мільёнаў рублёў!

Праўда, схема для чыноўнікаў на закупку аўтамабіляў у выпадку грандыёзных скандалаў на ўсю рэспубліку не дзейнічае.

Кантрольнае тэлефанаванне ў Ельск, дзе куплялі Touareg V6 TDI Tiptronic. Адразу ў гараж райвыканкама.

Вадзіцель райвыканкама Іван кажа, што ў гаражы чатыры машыны — сярод іх і "Мэрсэдэс", якому 12 гадоў, і "Ніва", і нават "Жыгулі".

"Не куплялі новыя аўтамабілі. Дакладна зараз новых аўтамабіляў няма", — кажа Іван.

The Great Gildersleeve: Gildy Drives a Mercedes / Gildy Is Fired / Mystery Baby


Похожие статьи, подобранные для Вас:

Читайте также: