У гарадку, дзе пройдуць «дажынкі-2014», няма ніводнай аўтамыйкі

Статус Гарадка як горада рэспубліканскіх "Дажынак" абавязвае мясцовыя ўлады вырашыць даўно пераспелую праблему адсутнасці аўтамыйкі ў райцэнтры, піша haradok.info.

У гарадку, дзе пройдуць "дажынкі-2014", няма ніводнай аўтамыйкі

Сярод гарадоў, якія ўжо прымалі рэспубліканскае свята "Дажынкі", Гарадок на сёняшні час з’яўляецца адзіным райцэнтрам, дзе няма аўтамыйкі для аўтааматараў. У час агульнай аўтамабілізацыі гэта выглядае дзікавата, але гэта так.

Уладальнікі прыстыжных аўто вырашаюць гэту праблему ў Віцебску, дзе аўтамыек хапае. Гаспадары несложных аўто мыюць свае машыны самастойна і па-рознаму.

Сярод аўтааматараў хапае тых, хто мые сваю машыну на прыдамавых тэрыторыях, парушаючы экалагічнае заканадаўства. Наяўнасць вялікай колькасці рэк і азёр таксама спакушае іх мыць машыны каля вадаёмаў, зноў-такі парушаючы заканадаўства.

Бо бліжэй 30 метраў наогул нельга набліжацца на аўтамабілях да воднага аб’екта.

Трэба адзначыць, што каля пяці гадоў таму ў Гарадку была спроба адкрыць аўтамыйку. Тады прадпрымальнік здолеў прайсці ўсе шматлікія ўзгадненні і адкрыў сэрвіс на тэрыторыі былога рамонтнага завода з боку райгаза.

Але гэты бізнэс праіснаваў у Гарадку нядоўга — ужо больш двух гадоў, як аўтамыйка спыніла сваю працу.

І дадзеная бізнэс-ніша ў Гарадку нікім не занята. Ніводнае прадпрыемства Гарадка, што мае вялікія аўтапаркі, не прапануе аўтаматарам паслугі па мыйцы машын. І гэта пры тым, што з іх патрабуюць прадстаўлення разнастайных паслугаў насельніцтву.

Ці сустрэне Гарадок "Дажынкі-2014" сумнай рэальнасцю — адсутнасцю месца для мыйкі машын аўтааматараў, пакажа бліжэйшы год. Але пры невырашэнні дадзенай праблемы гэта будзе вялікім мінусам для улад Гарадка.

A.TUT.BY — продажа и покупка новых и б/у авто в Беларуси. Объявления от частных лиц, предложения автохаусов и официальных дилеров.

Калядкі ў Гарадку з этнаграфічным клубам KOLA


Похожие статьи, подобранные для Вас:

Читайте также: